Зараз у Навагрудскім раёне працуюць 13 ветрагенератараў

1 июля 2017

Самы вялікі і самы магутны ва ўсёй Беларусі. Вятрак, што манціруюць пад Навагрудкам, будзе выпрацоўваць 3,3 МВт электраэнергіі. Зараз у Навагрудскім раёне працуюць 13 ветрагенератараў, сем з іх знаходзяцца ў прыватнай уласнасці, а шэсць усталяваны па дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме. Сумарная магутнасць установак, якія вырабляюць энергію з ветру, каля 15,5 МВт.

З намі на сувязі з самага цэнтра Навагрудскага ветрапарка наш уласны карэспандэнт Дзмітрый Смірноў. Між іншым, Навагрудскі раён - адзін з першых у краіне заўважыў новую энергетычную тэндэнцыю, і зяленыя кілаваты атрымалі тут у літаральным сэнсе зяленаё святло. Першы вятрак на ўзвышшы з’явіўся ў 2011 годзе. Зараз ставяць ужо 13-ы. Большая іх частка зараз – прыватная ініцыятыва.

Новы ветрагенератар, які зараз сумесна манціруюць беларускія і польскія спецыялісты, цікавы адразу ў некалькіх сэнсах. Па-першае, ён будзе самым высокім і самым магутным ва ўсёй Беларусі. 3,3 мегаваты і 119 метраў у вышыню - з лопасцямі ён вышэй яшчэ на 56 метраў. Яго везлі ў Навагрудак разам з кранам 50 грузавікоў. І, нарэшце, па-другое, дзякуючы гэтаму праекту беларускі вецер зацікавіў аднаго з сусветных лідараў чыстай энергетыкі. Калі ўсё пройдзе ўдала – такіх веліканаў у нас стане болей.

Дарэчы, далягляд альтэрнатыўных крыніц электрычнасці за гэты час толькі пашырыўся. Мясцовы выканкам зараз спецыяльна падбірае так бы мовіць, “энергетычныя надзелы”. І не толькі для ветру.

За кароткі час яна ўжо выпрацавала для жыхароў Навагрудка больш за 500 000 кілават-гадзін. Наступны “зялены” крок – мантаж новых ветракоў і ўсталяванне цэлага каскада сонечных батарэй на даху Навагрудскай раённай бальніцы. Гэта дазволіць некалькім медыцынскім аддзяленням адмовіцца ад газавага ацяплення і падагрэву вады.