Сёння ў Беларусі свята Дзень вышыванкі

2 июля 2016

Распашонка з беларускім арнаментам стала першым падарункам для новага жыхара Віцебска Арсенія Хамцова. Павіншаваць з нараджэннем такім незвычайным спосабам вырашылі актывісты Саюза моладзі. Падарункі з нацыянальным каларытам - невыпадкова: сёння ў Беларусі свята Дзень вышыванкі. Сувеніры ў падарунак атрымліваюць нованароджаныя ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці.

Далучыліся да віншаванняў і ў Гродзенскай вобласці. У галоўным радзільным доме абласнога цэнтра вышыванкі чакаюць 14 дзяцей. Яшчэ малым і іх мамам падарылі спецыяльна створаныя лялькі-абярэгі.