Сёння і заўтра маштабны кірмаш ладзяць прадпрыемствы Белкаапсаюза

7 ноября 2015

Садавіна, гародніна, мёд, кулінарная і мяса-малочная прадукцыя. Сёння і заўтра маштабны кірмаш ладзяць прадпрыемствы Белкаапсаюза. Гандлююць ля “Чыжоўка-Арэны” з дзевяці раніцы да пяці вечара. Добрая навіна і для аматараў рыбных страў. З 14 лістапада набыць свежага карпа, таўсталобіка, шчупака можна будзе ля Палаца спорту. Прадукцыю прапануюць рыбгасы краіны - ад жывой рыбы да паўфабрыкатаў. Напрыканцы лістапада спецыялізаваныя кірмашы пройдуць ва ўсіх раёнах Мінска.