Самую вялікую валянцінку ў Беларусі стварылі ў Гродне

18 февраля 2017

Больш за паўтысячы закаханых 14 лютага сталі на цэнтральнай плошчы горада ў фігуру сэрца. Такім чынам, як казалі самі ўдзельнікі святочнай акцыі, яны прызналіся ў каханні не толькі адно аднаму, але і любімаму гораду, які злучыў іх сэрцы.

Цікавы і, здаецца, мілы факт менавіта пра гэтую пару: у святочны для ўсіх закаханых дзень Дзмітрый перад усімі ўдзельнікамі акцыі ў цэнтры Гродна зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне Марыне. Да гэтага дня яны былі разам 10 гадоў, і вось, нарэшце, пры больш як паўтысячы сведкаў Марына дала згоду. Вяселле ўжо гэтым летам.