Кіраўнікі арганізацый ЖКГ Мінска расказалі пра планы на гэты год

19 января 2019

Капітальны рамонт, замена ліфтаў, азеляненне вуліц, а таксама абноўлены імідж паркаў адпачынку. Кіраўнікі арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінска расказалі пра планы на гэты год. Капітальна адрамантуюць у сталіцы 965 тысяч квадратных метраў жылля. А пра асаблівасці і тэрміны выканання работ інфармаваць будуць у папулярных месенджэрах, у тым ліку і праз Viber.

У сталіцы сёлета высадзяць больш за 10 мільёнаў кветак, акцэнт на азеляненні не толькі ў цэнтры горада, але і ў спальных мікрараёнах. Таксама плануецца рэканструкцыя паркаў імя Уга Чавеса і Паўлава. Свой імідж пачне змяняць і Парк Горкага.

А ўжо вясной сталіцу ўпрыгожаць спецыяльныя кветкавыя кампазіцыі, прысвечаныя ІІ Еўрапейскім гульням.