Калядны турнір па міні-футболе ў Магілёве

24 декабря 2016

У Асіповічах зусім хутка пройдзе адкрыты Калядны турнір па міні-футболе сярод юнакоў 11-12 гадоў. На яго збіраюцца каманды не толькі з Беларусі. Пацвердзілі свой удзел футбалісты з Санкт-Пецярбурга. Як рыхтуюцца гаспадары поля да спаборніцтваў - высветліў Павел Савіцкі.

Адзін турнір замяняе ледзь ні паўгода трэніровак. Так ацэньваюць спаборніцтвы гэтыя хлопчыкі. Асіповіцкая дзіцячая каманда па футболе - адна з лепшых у вобласці. 11-12-гадовыя хлопцы для свайго ўзросту ўжо даволі вопытныя спартсмены: не раз прыязджалі з перамогай з розных краін Заходняй Еўропы.

Трэнер асіповіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Аляксандр Елізаранка кажа: каб выхаваць уласную каманду, пачаў трэніраваць будучых футбалістаў яшчэ з маленства.

Дзіцячая каманда бярэ прыклад у гульні са сваіх старэйшых калег. Футбольны клуб “Асіповічы” па выніках сезона перайшоў у першую лігу. У тым ліку, дзякуючы актыўнай падтрымцы юных балельшчыкаў.  

Зараз хлопцы рыхтуюцца да адкрытага Каляднага турніру па міні-футболе, які арганізавала мясцовая спартыўная школа. Ён пройдзе ў Асіповічах з 4 па 6 студзеня. А ў сакавіку каманду запрасілі на турнір у Польшчу.