Артыкулы, рэпартажы і блогі. Расійскія СМІ раскажуць пра Беларусь шматмільённай аўдыторыі. На тыдні адбыўся прэс-тур па Гомельскай вобласці, асноўнай тэмай якога стала 30-годдзе з дня катастрофы на ЧАЭС. Прадстаўнікі масмедыя (сёлета сярод іх упершыню і вядомыя расійскія блогеры) наведалі не толькі культурныя аб'екты. У праграме - Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік і Цэнтр радыяцыйнай медыцыны ў Гомелі. Дарэчы, найбольш пацярпела ад аварыі менавіта Гомельская вобласць. Каля 400 адселеных вёсак, выведзеныя з абароту тысячы гектараў сельгасугоддзяў і частковае спыненне вытворчасці. Але зараз размова ўжо пра дасягнутыя поспехі і развіццё гэтых тэрыторый.
Сёлета завяршаецца ўжо чацвёртая саюзная праграма па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Сярод асноўных прыярытэтаў - аздараўленне насельніцтва, атрыманне чыстай прадукцыі і навуковыя даследаванні.













