Дзень беларускага пісьменства праходзіць у Полацку

2 сентября 2017

Урачыстасці ў Полацку! Дзень беларускага пісьменства аб'яднаў пісьменнікаў, артыстаў і афіцыйныя дэлегацыі з розных краін свету. Старажытны горад гэтымі днямі ператварыўся ў вялікую культурна-асветніцкую пляцоўку. Побач з Сафійскім саборам з'явіўся памятны знак “Полацк - калыска беларускай дзяржаўнасці”, шмат удзельнікаў сабраў фестываль кнігі і прэсы. Таксама ў праграме - літаратурныя прэзентацыі, праекты вулічнай культуры, сярэдневяковы фэст. Увечары - мастацка-тэатралізаванае дзеянне “Беларускі шлях” з удзелам Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Беларусі.