Рэдкія пароды коней паказалі ў Мінску

11 ноября 2017

Уэльскія поні, арабскі жарабец і ахалтэкінец – рэдкія пароды коней паказалі ў Мінску. Прычым, некаторыя скакуны – адзінкавыя экзэмпляры ў нашай краіне. Міжнародная выстава аб'яднала больш як 40 разнастайных парод. У праграме цыркавыя і акрабатычныя нумары, экстрэмальнае шоу юных казакоў і спаборніцтва па канкуры.

Для самых маленькіх наведвальнікаў арганізавалі кантактную пляцоўку, дзе можна было асядлаць рысака.