Рэанімацыйнае аддзяленне для немаўлят у Гродне

7 октября 2017

Апараты штучнага дыхання, аўтаматычная сістэма харчавання і кругласутачны маніторынг. У Гродзенскай дзіцячай клінічнай бальніцы сёння адкрылі пашыранае аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі для немаўлят і неданошаных дзяцей. Колькасць ложкаў, а больш дакладна, кувезаў, павялічылі да 12. За кожным маленькім пацыентам 24 гадзіны ў суткі назіраюць дзяжурныя ўрачы і сучасныя праграмы аналізу стану здароўя. Тут здольны выхадзіць немаўлят з экстрэмальна нізкай масай цела - вагой ад пяцісот грамаў.

Гродзенская абласная дзіцячая клінічная бальніца сёння адзіны ў вобласці дзіцячы шматпрофільны стацыянар, аснашчаны сучасным дыягнастычным і лячэбным абсталяваннем.