Распрацавана 170 новых турыстычных маршрутаў па Беларусі

1 апреля 2017

Акрамя аздараўленчых, пазнавальных, эка- і агратураў, даступныя гастранамічныя, прамысловыя, спелеа- і нават тэатральныя экскурсіі. У многія туры ўключаны дэгустацыі беларускіх страў, наведванне тэатраў, музеяў і нават спа. У Мінскай вобласці каля паўсотні прапаноў, у асноўным экалагічных напрамкаў.

У Пухавіцкі раён ацаніць турыстычны патэнцыял адправілася наш карэспандэнт Надзея Сербіненка. Зварка, афарбоўка, абрэзка. Металаапрацоўка - галоўны профіль гэтай маладой кампаніі. У штаце пакуль 15 чалавек. Але хутка прадпрыемства будзе пашырацца і адпаведна шукаць новыя кадры. Дырэктар кампаніі Мікіта Гулевіч адзначае, што прапановы будуць, галоўнае, каб у чалавека было жаданне працаваць.

Рынак працы сталіцы сёння вельмі мабільны. Адкрытых вакансій каля 8 тысяч. Новых работнікаў чакаюць у будаўнічых арганізацыях, бальніцах, паліклініках, на прамысловых гігантах і ў гандлёвых аб'ектах горада.

Толькі на гэтым тыдні ў Мінску пройдзе адразу некалькі міні-кірмашоў вакансій. Вызначыцца з выбарам прафесіі дапамогуць псіхолагі. А гутаркі з суіскальнікамі праводзяць кадравыя работнікі буйных прадпрыемстваў горада.

Патрабуюцца зваршчык, прадавец, вадзіцель і... барытон. Інфармацыя аб адкрытых вакансіях сёння размяшчаецца не толькі на падобных стэндах ці, напрыклад, у газетах. Знайсці працу можна праз спецыяльныя мабільныя дадаткі і нават пасля прагляду промавідэа. Нестандартны падыход да пошуку новых галасоў знайшла мінская харавая капэла.

Такім нестандартным чынам аматарскі калектыў – харавая капэла Палаца прафсаюзаў – вырашыў папоўніць шэрагі сваіх салістаў. Шукаюць менавіта бас, барытон, тэнар. Хормайстар калектыву Кацярына Таргонская на відэааб'яву вельмі спадзяецца і ўжо рыхтуецца да праслухоўванняў новых галасоў.

Адметны фармат пошуку працы прыдумалі ў БДУ. Праект "Рэзюмэ выпускнікоў " - гэта інтэрнэт-платформа з базай анкет старшакурснікаў. Сэрвіс дазваляе работадаўцу ацаніць даныя прэтэндэнтаў і аператыўна запрасіць на гутарку любога выпускніка.

Патрэбную вакансію можна знайсці, звярнуўшыся ва ўпраўленне занятасці Мінска ці ў аддзелы працаўладкавання. Іх у Мінску 5.

Новыя турыстычныя лакацыі, багатая гістарычная спадчына і папараць-кветка як міфалагічны сімвал. Нацыянальнае агенцтва па турызме прэзентавала новы промаролік пра Беларусь. Іміджавае відэа працягласцю 5 і 3 хвіліны дэманструе турыстычныя магчымасці кожнага рэгіёна краіны, а таксама сталіцы. Ад гісторыі да сучаснасці праз вечныя каштоўнасці - такі філасофскі сэнс заклалі рэжысёры міні-фільма. Асобнае месца ў роліку займаюць лакацыі ў Мінску і яго галоўны славутасці - гарадская ратуша, “Мінск-Арэна”, Нацыянальная бібліятэка і Мастацкі музей.


Зараз іміджавы ролік набірае папулярнасць у сацыяльных сетках. Хутка будзе даступны англамоўны варыянт відэа. Таксама нацагенцтва плануе зняць серыю ролікаў пра розныя віды турызму ў Беларусі.