Розныя туры і даведнікі па сталіцы падрыхтавалі для гасцей спартыўнага форуму

29 июня 2019

Не толькі спартыўныя, але і гістарычныя, і нават экалагічныя. Самыя розныя туры і даведнікі па сталіцы падрыхтавалі для гасцей спартыўнага форуму. Ім дакладна будзе чым заняць свой вольны час у перапынках паміж спаборніцтвамі і трансляцыямі. Напрыклад, зазірнуць у "Горад птушак", убачыць адзіны ў Еўропе загадкавы Музей валуноў або наведаць аглядную экскурсію.

Дапамогуць падабраць тур і ў інфармацыйных кіёсках, у якіх працуюць валанцёры. Такіх пунктаў 20 па Мінску. Акрамя таго, тут ёсць уся неабходная інфармацыя пра спаборніцтвы і спартыўныя аб'екты.