Раскопкі на месцах баёў Вялікай Айчыннай вайны прайшлі па раёнах Магілёўскай вобласці

17 Жніўня 2019

Беларусь памятае. Патрыятычная акцыя, прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення Беларусі, аб’яднала людзей розных пакаленняў. Да таго ж расійскіх і беларускіх пошукавікаў. Вахта памяці - раскопкі на месцах баёў Вялікай Айчыннай вайны - зноў вынікова прайшла па раёнах Магілёўскай вобласці. Знойдзены не толькі месцы пахаванняў байцоў, але і часткі зброі, амуніцыі, асабістыя рэчы. Нават удалося высвятліць імёны двух герояў вайны, якія да гэтага часу лічыліся знікшымі без вестак. 

Андрэй Ястрабаў з падрабязнасцямі. У Чавускім гісторыка-краязнаўчым музеі захоўваецца не мала рарытэтаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пляшкі, гільзы ад снарадаў, часткі зброі - знойдзеныя мясцовымі жыхарамі на сваіх участках, а таксама ваеннымі, гісторыкамі падчас шматлікіх раскопак на месцах баёў. Напрыклад, вось гэты правобраз сучаснай бронекамізэлькі. Унікальная рэч.

А яшчэ - дакументы, рэдкія фотаздымкі з фронту. Не дзіўна, што сярод наведвальнікаў музея шмат моладзі. Піянеры вельмі цікавяцца гераічным мінулым сваёй малой радзімы. 

Абарончыя баі пад Чавусамі пачалІся ў ліпені 1941 года. Калі аб'яднанні 13-ай арміі спрабавалі ўтрымліваць берагі Дняпра, Проні, Сожа. Шмат загінула байцоў і 61-га стралковага корпуса, якія прарываліся з акружэння ад Магілёва. Жорсткія баі ў 43-ім, 44-ым як частка наступальнай аперацыі «Баграціён». 40 чырвонаармейцаў атрымалі званне Героя Савецкага Саюза. Загінулі больш як 300 тысяч.  Сёлета ў Чавускім раёне ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі распачалася «Вахта памяці». Беларускія і расійскія пошукавікі некалькі тыдняў вялі раскопкі на месцах баёў. Дзякуючы фотаздымкам ваенных часоў, удалося знайсці нямала рарытэтаў: амуніцыю, часткі зброі, а галоўнае - месцы пахаванняў герояў. 

Самы велізарны мемарыял у Чавускім раёне - ля вёскі Бынава. На яго абелісках больш як 2,5 тысячы імён герояў Вялікай Айчыннай. Сярод іх – і Дзмітрый Маматаў - кулямётчык. Двойчы паранены - стрымліваў агнём ворага 48 гадзін. Да апошняй хвіліны жыцця. 

Ушанаваць памяць герояў да святога месца прыйшлі мясцовыя жыхары, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, ваенныя. Хвілінай маўчання. І кветкамі. Хутка тут з'явіцца яшчэ адзін памятны знак. Чавускі раён. Больш як 9 месяцаў баёў і больш за 330 тысяч загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай. А значыць, велізарная работа чакае пошукавікаў пасля вяртання дадому салдатаў з вайны.