"Радыё Гродна" гэтымі днямі адзначае 17 год у эфіры

3 декабря 2016

На FM-хвалях  яго слухае ўся Гродзенская вобласць і іншыя рэгіёны. Інтэрнэт-вяшчанне даступна жыхарам многіх  краін і нават кантынентаў. "Радыё Гродна" гэтымі днямі адзначае 17 год у эфіры. Увесь гэты час радыёстанцыя развівалася і поўнілася ўсё новымі і новымі слухачамі. І цяпер аўдыторыя налічвае сотні тысяч прыхільнікаў. 

"Радыё Гродна" ў эфіры 7 дзён на тыдзень, 24 гадзіны за суткі. Калектыў станцыі - гэта маладыя і вопытныя радыйшчыкі - усяго 10 чалавек.  Кожны дзень вяшчання напоўнены цікавымі праграмамі, сустрэчамі, інтэрактывам і якаснай музыкай. Заставацца моднымі  і актуальнымі, не пераставаць здзіўляць слухача.  Прынцып, абраны 17 год таму, запэўніваюць радыйшчыкі, застанеццца для "Радыё Гродна" нязменным і надалей.

 Традыцыйна  ў свой  дзень нараджэння "Радыё Гродна"  не толькі прымае,  але і дорыць  падарункі. Гэтым разам  было  разыграна 5 найцікавейшых падарожжаў па Еўропе  і мноства іншых  карысных і прыемных падарункаў.