Пятнаццаты Тыдзень беларускай кухні працягваецца ў Мінску

30 Верасня 2017

У гастранамічным праекце удзельнічаюць 80 кафэ і рэстаранаў рознай цэнавой катэгорыі і фарматаў. Але для ўсіх аднолькавыя правілы - адзінае меню з шасці страў па аўтэнтычных рэцэптах, а таксама фіксаваная цана. Кошт усяго меню – 30 рублёў, але стравы заказаць можна і выбарачна. Дарэчы, у меню тыдня выключна правераныя стравы - іх у розныя гады ацанілі самі спажыўцы.

Да канца года ў Мінску пройдзе яшчэ адзін Тыдзень нацыянальнай кухні. Свае заяўкі на ўдзел у гастрапраекце можа падаць любы рэстаран ці кафэ сталіцы.