Бяспечны Новы год. Прафілактычная акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праходзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Як не сапсаваць навагодні настрой феерверкамі? Чым упрыгожыць ёлку, каб не здарылася бяда? Адказы на самыя разнастайныя пытанні ратаўнікі прапануюць знайсці падчас інтэрактыўных гульняў і квэстаў. На працягу месяца спецыялісты таксама наведваюць сем’і, манітораць павільёны з піратэхнікай, гандлёвыя цэнтры, дзе запланаваны праграмы для дзяцей. Марына Раманоўская з падрабязнасцямі.
Адгадаць загадку, сабраць пазл, папасці ў мішэнь. Забаўная праграма, амаль як на навагоднім ранішніку. Але заданні для школьнікаў падрыхтавалі не Дзед Мароз са Снягуркай, а супрацоўнікі МНС. Кожны этап пазнавальнага квэсту прысвечаны бяспечным паводзінам.
Адзін з конкурсаў - упрыгожыць навагоднюю ёлку. У школьнікаў атрымліваецца выдатна. Дзеці ведаюць - у трэндзе не толькі арыгінальнасць, але і бяспека. Правілы простыя: нельга усталёўваць ёлку побач з батарэяй, упрыгожваць цацкамі, якія могуць хутка загарэцца. Асаблівая увага - ілюмінацыі. Гірлянда абавязкова павінна мець сертыфікат якасці.
Прафілактычная акцыя праходзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Квэсты, віктарыны, гульні. Заняткі па бяспецы ратаўнікі праводзяць у інтэрактыўнай форме. Паўдзельнічаць запрашаюць і дзяцей, і дарослых.
Гірлянды, хлапушкі, бенгальскія свечкі. На паліцах - вялікі выбар разнастайных атрыбутаў свята. Але, калі прадукцыя не якасная, навагодні настрой можа быць сапсаваны. Падчас прафілактычнай акцыі супрацоўнікі МНС і Дзяржпрамнагляду наведваюць гандлёвыя павільёны з піратэхнікай. Пры набыцці феерверкаў спецыялісты раяць абавязкова звятраць увагу на падрабязную інструкцыю. Акрамя гэтага, прадавец павінен добра ведаць асаблівасці тавару.
Праз некалькі дзён агеньчыкі на гэтай ёлцы запаляць галоўныя навагоднія героі. А пакуль праходзяць апошнія рэпетыцыі - святочныя пляцоўкі манітораць супрацоўнікі МНС. На перыяд зімовых святаў ратаўнікі пераходзяць на ўзмоцнены варыянт нясення службы.
Наперадзе самы яскравы этап акцыі. Ён пройдзе на адкрытых пляцоўках, у буйных гандлёвых цэнтрах, забаўных пляцоўках. Святочны настрой дапамогуць стварыць казачныя персанажы, якія падкажуць бяспечны сцэнарый Новага года.