Прафесійнае свята на тыдні адзначалі ратавальнікі

21 января 2017

Акрамя штодзённай аператыўнай дапамогі у іх працоўным графіку прафілактычныя акцыі і рэйды. Галоўнае не толькі выратаваць, але і папярэдзіць надзвычайную сітуацыю. У Мінскай вобласці вахту нясуць амаль тры тысячы супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, на аператыўны выклік выязджаюць 170 баявых падраздзяленняў.

У Інтэрнеце набірае папулярнасць сацыяльны іміджавы ролік "Пражыць адно жыццё - выратаваць тысячу", які прэзентавалі ратавальнікі да прафесійнага свята.

Відэа рэалій штодзённай службы ратавальнікаў ўжо сабрала тысячы праглядаў.