Праезд у мінскім метро можна аплаціць бескантактавай банкаўскай карткай на ўсіх станцыях

16 июня 2018

Пакуль у тэставым рэжыме. На турнікетах усталяваны ўніверсальныя валідатары - іх таксама выкарыстоўваюць і для бескантактавых праязных. Пры гэтым кошт праезду не змяніўся – 65 капеек. Такая сістэма ўжо некалькі месяцаў працуе на найбольш загружаных станцыях. Новай паслугай скарысталіся больш за паўсотні тысяч пасажыраў.

Мінск стаў трэцім горадам на прасторы СНД, дзе ўведзена такая сістэма аплаты праезду ў метрапалітэне. Яна таксама даступна ў Маскве і Кіеве.