Праект Брэсцкага аўтавакзала прызнаны адным з найлепшых у краіне

9 декабря 2017

У намінацыі «Грамадскі будынак» Рэспубліканскага архітэктурнага конкурсу ён заняў першае месца. Сучасны аўтавакзал ўжо будуецца побач з чыгуначным вузлом, у гістарычнай частцы горада. Знешнюю лёгкасць канструкцыі надасць шкло па перыметры. Аб'ект мае два паверхі, каб не закрываць помнік архітэктуры - будынак чыгуначнага вакзала. Побач прадугледжана будаўніцтва 13 платформаў, зоны адстою грамадскага транспарту і паркоўкі. У перспектыве аўтобусны і чыгуначны вакзалы звяжа падземны пешаходны пераход.

Да Новага года будаўнікі цалкам плануюць узвесці скрынку будынка. Абноўлены аўтавакзал будзе адкрыты ў чэрвені 2019 года, да 1000-годдзя Брэста.