У Гомелі прайшоў гарадскі этап. На разгляд журы прапанавалі распрацоўкі ў самых розных сферах. Якія выклікалі найбольшую цікавасць - ведае Яўген Пабалавец.
Праект Аляксандра Мацвеянкова "Знайдзі мяне" - гэта мабільны пошукавік для страчаных рэчаў. Выглядае проста - радыёмаячок, аснашчаны блютуз-гарнітурай, мацуецца на рэч, якую б не хацелася згубіць. Радыус дзейнасці - 100 метраў. Кожнае прыстасаванне мае свой ідэнтыфікацыйны нумар і дапамагае праз мабільны дадатак на тэлефоне знайсці неабходны прадмет.
Праект Аляксандра - адзін з 17-ці, якія былі прапанаваны на гарадскім этапе конкурсу“100 ідэй для Беларусі”. Конкурс праводзіцца з 2011 года. Студэнты і маладыя спецыялісты прапануюць праекты, якія ў будучыні змогуць прынесці значную карысць.
Удасканальванне транспартных перавозак, экалагічная бяспека, архітэктурныя змяненні ў Гомелі, мабільная прылада-дапаможнік для школьнікаў і канцэпцыя ўстойлівага энергетычнага развіцця рэгіёнаў. Ёсць і сацыяльна-арыентаваныя праекты. Аўтарамі аднаго з іх сталі навучэнцы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Праект ужо рэалізуецца ў гарадскім сацыяльна-педагагічным цэнтры.
Праекты-пераможцы трапілі на абласны этап конкурсу, які пройдзе ў Гомелі ў лістападзе. У выпадку поспеху аўтары паспрабуюць свае сілы ўжо на рэспубліканскім узроўні.
Як паказвае вопыт мінулых конкурсаў "100 ідэй для Беларусі", на практыцы рэалізуецца кожны другі праект-пераможца. Па-за ўвагай застаюцца толькі зусім фантастычныя праекты.













