Працягваецца Масленічны тыдзень

17 февраля 2018

У суботу ладзілі залоўкіны вячоркі. Сёстры мужа ў суправаджэнні ўсёй радні ішлі на агледзіны да маладой жонкі. З песнямі, танцамі і стравамі беларускай кухні развітвацца з зімой і гукаць вясну можна ў гэтыя выхадныя на блінных кірмашах. У сталіцы галоўны масленічны разгуляй разгарнуўся ля Палаца спорту, дзе праходзіць і кулінарны паядынак «Блінная фантазія» лепшых повараў сталічных рэстаранаў.

Масленічны тыдзень завершыцца Дараванай нядзеляй. А ў панядзелак для праваслаўных пачнецца Вялікі пост.