Прыродны газ прыйшоў у аграгарадок Порплішча Докшыцкага раёна

9 сентября 2017

Сімвалічны факел запалілі падчас урачыстай цырымоніі. Ветку газаправода даўжынёй пяць з паловай кіламетраў пабудавалі за кароткі тэрмін - за месяц. З прыходам блакітнага паліва населены пункт, дзе пражывае 715 чалавек, атрымае дадатковы імпульс для прамысловага і сацыяльнага развіцця. У найбліжэйшы час да газу падключаць жылыя дамы, зернесушыльны комплекс, школу, дзіцячы сад, медыцынскую амбулаторыю.

Порплішча стаў 113-м аграгарадком у паўночным рэгіёне, куды прыйшло блакітнае паліва. Па працягласці газавых сетак Докшыцкі раён займае чацвёртае месца ў Віцебскай вобласці.