Прадпрыемствы Мінскай вобласці адчынілі дзверы для школьнікаў

30 марта 2019

У дні канікул дзеці наведваюць вытворчыя цэхі і знаёмяцца з працэсам прыгатавання, напрыклад, марожанага, хлеба альбо кумысу. А на Радашковіцкім керамічным заводзе школьнікам паказваюць працэс вытворчасці посуду з гліны. Тут штодня арганізоўваюць мінімум пяць экскурсій для гасцей з Мінскай вобласці і суседніх рэгіёнаў. Летась тут пабывалі больш за дзевяць тысяч турыстаў. Праграма разнастайная - акрамя знаёмства з вытворчасцю, школьнікам прапаноўваюць майстар-класы. 

У Мінскай вобласці амаль два дзясяткі прадпрыемстваў прапаноўваюць прамысловыя экскурсіі. Такі актыўны турызм не проста фарміруе пазітыўны імідж прадпрыемства, але і прыносіць пэўны прыбытак.