Пажарны аварыйна-ратавальны пост адкрыты ў Білёве

10 декабря 2016

Пажарны аварыйна-ратавальны пост адкрыты ў самым буйным мікрараёне Віцебска - Білёве. Кругласутачна тут будуць дзяжурыць па чатыры ратавальнікі. У іх распараджэнні  дзве пажарныя машыны. Дзякуючы новаму пасту час прыбыцця супрацоўнікаў МНС у любы пункт выкліку значна скароціцца. А значыць - узрастуць шансы выратаваць жыццё.

 

Новы пост абсталяваны ўсім неабходным. У найбліжэйшы час тут адкрыюцца адразу некалькі боксаў для пажарных машын.