Віншаванні і падарункі атрымалі нованароджаныя ў Дзень Незалежнасці

7 июля 2018

Штогадовую акцыю для немаўлят і іх матуль правяло рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне "Белая Русь". У Мінску акцыя прайшла ў РНПЦ "Мацi i дзiця", 1-й, 3-й, 6-й бальніцах і ў радзільным доме №2. Усяго ў сталіцы 3 ліпеня нарадзіліся 48 немаўлят. Прычым і статыстыка, як спявалася ў вядомай песні, на баку дзяўчат.

З добрай і чуллівай акцыі - рэпартаж Юліі Токар. 27-ы дзень нараджэння краіны супаў з днём нараджэння 181-га новага гараджаніна. Толькі ў навукова-практычным цэнтры "Маці і дзіця" ў сталіцы з'явіліся на свет 15 немаўлят. Прычым, статыстыка на баку дзяўчынак. Іх 11 прыгажунь.

Для Вольгі Шклянік 3 Ліпеня стала святам у квадраце. Маляўнічым салютам яна любавалася з акна радзільнага дома - ужо разам з дачушкай на руках - Кацярынкай. А вось Соф'я Мазоль паспела яшчэ ўбачыць і парад.

Віншаванні для народжаных у Дзень Незалежнасці прымалі матулі па ўсёй краіне. Пяшчотную акцыю па традыцыі праводзіць грамадскае аб'яднанне "Белая Русь". Сярод падарункаў - самае неабходнае: цёплыя коўдры і падушкі.

Усяго ў Дзень Незалежнасці ў Беларусі нарадзілася 181 дзіця - з іх больш за ўсё ў Мінскай вобласці - 35 малышоў. Але ж, галоўнае, што ў той краіне, дзе бяспечнае мацярынства ў прыярытэце.

За дзесяць гадоў акцыі клопатам і ўвагай акружылі амаль тры тысячы матуль з немаўляткамі. Увогуле ж у Мінску з кожным годам колькасць шматдзетных сем'яў павялічваецца на тысячу. І сёння іх больш за чатырнаццаць.