Апошнія званкі

4 июня 2016

Віншаванні, урачыстыя лінейкі і развітальны вальс - ва ўсёй краіне на тыдні прагучалі апошнія званкі. Сёлета выпускнікамі сталі больш за 150 000 11-класнікаў. Кожная навучальная ўстанова падрыхтавала свой сцэнарый урачыстасці. У 24-й сталічнай школе развітальнае свята зрабілі ў стылі рэтра. Адзінаццацікласнікі пераўвасобіліся ў... стыляг.

Выпускнікі выказвалі словы падзякі настаўнікам і абяцалі не забываць родную школу. Апошні званок стаў для іх пачаткам дарослага жыцця. Пасля школьных экзаменаў іх чакае паступленне ў сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны.