Пасля зімы рамонту патрабуюць дарогі сталіцы

11 марта 2017

Сёлета палатно будуць аднаўляць па новых тэхналогіях. Бітумнае палатно з'явіцца на вуліцах Казінца, Акадэмічнай, Адзінцова і на Лагойскім тракце. Пакрыццё значна палепшыць счапленне шын з дарогай, а таксама захавае асфальт ад сезоннага разбурэння. Дарожныя службы пачалі наносіць разметку на сталічных дарогах, праводзяць і ямачны рамонт.

Адновяць палатно і на трасах Мінскай вобласці. Палепшаць умовы на МКАД-2. Тут запланавана рэканструкцыя дарогі ад Кургана Славы да Астрашыцкага Гарадка.

Адноўленыя кіламетры з'явяцца і на трасе Мінск - Гродна. Дарога будзе цалкам адпавядаць першай катэгорыі. У абодвух напрамках зробяць па дзве паласы.