Полацкі Сафійскі сабор у тэхніцы арыгамі

25 февраля 2017

Жыхары гарадскога пасёлка Ветрына стварылі копію храма з паперы. Яго вышыня - амаль два метры. На незвычайную канструкцыю спатрэбілася прыкладна дзесяць кілаграмаў паперы. Копія перадае нават дробныя дэталі. Асобныя элементы зроблены з бісеру. Маштабны творчы эксперымент энтузіясты распачалі некалькі месяцаў назад. Да праекта маглі далучыцца ўсе ахвотнікі. Плануецца, што прэзентацыя паменшанай копіі сабора адбудзецца ў Полацку падчас святкавання Дня горада.

Зараз майстры працуюць над чарговымі эскізамі. У планах - зрабіць з паперы мініяцюрную копію Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.



Зараз чытаюць