Палескі ўніверсітэт адзначае дзесяцігоддзе

9 апреля 2016

Гэта адна з самых маладых вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. 6 факультэтаў, 13 спецыяльнасцяў і 16 спецыялізацый. На амаль 4 000 студэнтаў – паўтары сотні выкладчыкаў. Большасць - з вучонымі ступенямі кандыдата навук і прафесара. Прычым многія дзеля працы ў Пінску пакінулі іншыя гарады.

Эрых Келер, рэктар універсітэта прыкладных навук Нямецкага федэральнага банка, ганаровы прафесар Палескага ўніверсітэта (Хахенбург, Германія): "Штогод студэнты Палескага ўніверсітэта запрашаюцца ва ўніверсітэт у Хахенбургу да ўдзелу ў семінарах па пытаннях манетарнай палітыкі; зараз у нас праходзяць сумесныя семінары, у якіх бяруць удзел студэнты з Беларусі, Украіны, Германіі і Кітая".

Палескі ўніверсітэт актыўна развівае міжнародныя кантакты. За 10 гадоў - дзясяткі рэалізаваных сумесных праграм і праектаў. Але перш за ўсё тут ганарацца навуковымі дасягненнямі.