Цягнік Полацк - Магілёў

17 декабря 2016

Новы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа звязаў Полацк і Магілёў. Прыпынкі на маршруце ў Обале, Шуміліне, Лётцах, Віцебску, Багушэўску, Оршы і Шклове. Цяпер камфортнае прамое падарожжа займае 4 гадзіны. У цягніку з трыма вагонамі ёсць зона для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, месцы для багажу, кандыцыянеры і сістэмы відэаназірання.

Цягнік Полацк – Магілёў курсіраваць будзе штодзённа. У перспектыве такія камфортныя саставы будуць рухацца і па іншых напрамках.



Зараз чытаюць