Подзвіг Карвата

28 мая 2016

У Брэсцкай вобласці на гэтым тыдні ўзгадвалі трагічную падзею мая 1996-га. Дваццаць гадоў таму лётчык 61-й знішчальнай авіябазы падпалкоўнік Уладзімір Карват адправіўся ў свой апошні палёт, пра які цяпер ведае і памятае ўся Беларусь.

Расказвае Ганна Галёта.

Яна захоўвае дзясяткі здымкаў: тут яшчэ юны Валодзя ў кампаніі школьных сяброў, тут - на ўласным вяселлі, на службе. А гэта пасмяротная публікацыя ў газеце. За год да трагедыі, узгадвае сястра лётчыка Галіна Рыбак, Уладзімір распавядаў пра дзіўны сон.

Нягледзячы на ​​каманду катапультавацца, у крытычны момант яе малодшы брат мацней сціснуў штурвал і накіраваў самалёт як мага далей ад вёскі.

23 мая 1996 года Уладзімір Карват выконваў вучэбна-трэніровачны палёт над вёскай Арабаўшчына. На вышыні 900 метраў самалёт пачаў страчваць кіраванне. Пазней экспертыза высветліць прычыну: пажар у хваставой частцы.

Уладзіміру Карвату ўдалося адвесці самалёт ад вёскі. Цаной свайго жыцця ўраджэнец Брэста выратаваў дзясяткі, а можа і сотні людзей. Пра гэта землякам нагадвае бюст лётчыка.

У роднай школе Уладзіміра Карвата ў памяць аб героі створаны музей. Біяграфію і подзвіг земляка ведаюць нават першакласнікі.

Кожны год 23 мая на полі ля вёскі Арабаўшчыны шматлюдна. Аддаць даніну памяці і павагі лётчыку на месца яго гібелі прыходзяць вяскоўцы, школьнікі, калегі.

Уладзіміру Карвату пасмяротна прысвоена званне першага Героя Беларусі. У гонар лётчыка названыя вуліцы і скверы. Стыпендыю імя Уладзіміра Карвата атрымліваюць лепшыя курсанты авіяцыйнага факультэта Беларускай ваеннай акадэміі. На полі, дзе зрабіў свой апошні палёт першы Герой Беларусі, самым годным урачыста завязваюць піянерскія гальштукі.