Падрыхтоўка Мінска да навагодніх свят завяршаецца

8 декабря 2018

У горадзе ўжо «вырасла» трыццаць ёлак. Зараз дызайнеры працуюць над іх афармленнем. У найбліжэйшыя дні ва ўсіх раёнах ўсталююць светлавыя канструкцыі, збяруць святочнае пано на фасадзе педагагічнага ўніверсітэта. Убачыць навагодняе ўбранне сталіцы ў завершаным выглядзе можна будзе праз дзесяць дзён.

Таксама ў Мінску рыхтуюць і пляцоўкі для актыўнага адпачынку. Сёлета ў сталіцы зальюць 30 лядовых і 26 хакейных каробак. Таксама падрыхтуюць 12 лыжных трас. У месцах зімовага адпачынку будуць працаваць пункты пракату і харчавання.

Пакуль у сталіцы працуюць 2 мабільныя каткі - ля Палаца спорту і на вуліцы Ташкенцкай. Пакатацца на лыжах можна на трасах ля праспекта Пераможцаў і ў Курасоўшчыне.