Падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона на завяршальнай стадыі

30 сентября 2017

Правераны кацельні і інжынерныя камунікацыі. У асноўным, сістэмы ацяплення ўжо гатовыя да падачы цяпла ў дзіцячыя садкі, школы, бальніцы і кватэры. Акрамя таго, спецыялісты рамантуюць жылыя будынкі - вокны ў пад'ездах, замяняюць дзверы, уцяпляюць фасады. Значна аднавілі ў Мінскай вобласці і сталіцы і цеплавыя магістралі. Калі ж пацяплее у нашых кватэрах, высвятляла Надзея Сербіненка.

Паспець да маразоў. Перакладаць цепласеткі да бальніцы ў Дзяржынску пачалі яшчэ летам. І сёння працы амаль завершаны. Цяпло ў палатах і аперацыйных з'явіцца, як только пахаладае.

Яшчэ адна перавага - мінімазацыя магчымых аварый. У выніку замена труб на новыя памяншае камунальныя плацяжы.

Кацельня нумар адзін у горадзе Барысаве - адна з самых магутных. Гэтыя катлы забяспечваюць гарачай вадой круглы год, а цяплом - у зімовы перыяд цэлы жылы мікрараён - Лядзішча. Да надыходу зімы тут пачалі рыхтавацца яшчэ вясной, як толькі скончыўся папярэдні ацяпляльны сезон.

Калі кацельні цалкам спраўныя і гатовы даваць цяпло ўжо зараз, то перакладка цеплатрас пакуль працягваецца, у тым ліку і ў Барысаве. Тэрмін эксплуатацыі многіх труб перавышае 25 гадоў, яны патрабуюць замены.

А гэта ўжо сталіца - вуліца Чырвонаармейская. Тут таксама мяняюць цепласеткі на больш дасканалыя, пакрытыя поліўрэтанам. Гэтай восенню прыводзяць у форму і жылыя дамы Мінска, каб яны не страчвалі цяпло. Бальніцы, дзіцячыя сады, школы і жылыя дамы - усе цепламагістралі гатовыя сагрэць сталіцу ўжо сёння.

З паніжэннем тэмпературы цяпло пачне паступаць у першую чаргу ў школы, бальніцы, дзіцячыя садкі, а затым у дамы і офісы.