Амаль 30 тысяч тон яблыкаў плануюць сабраць сёлета ў Мінскай вобласці

17 сентября 2016

Ураджаю хопіць не толькі закрыць патрэбы ўласнага рынку, але і прадаць суседзям. За апошнія гады выраслі плошчы яблыневых садоў, прычым айчынных селекцый. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць збіраць з дрэва амаль 40 кілаграмаў пладоў. Беларускія яблыкі карыстаюцца попытам не толькі ў Расіі, але нават у Сербіі і Малдове.

Завяршыць уборку садавіны аграрыі плануюць да кастрычніка. А набыць яблыкі па даступных цэнах жыхары цэнтральнага рэгіёна могуць на кірмашах. Яны будуць праходзіць ва ўсіх раённых цэнтрах да сярэдзіны лістапада.