Амаль 130 пераднавагодніх кірмашоў правядуць у Брэсцкай вобласці

10 декабря 2016

Пашыраны продаж сувеніраў да свята пройдзе ва ўсіх буйных населеных пунктах рэгіёна. 20 снежня адкрыюцца і базары па продажы жывых ёлак. Актыўна рыхтуюцца да свята прадпрыемствы гандлю. Магазіны і гандлёвыя цэнтры пачалі традыцыйнае спаборніцтва на лепшае ўпрыгожванне гандлёвых залаў. Не абыдзецца і без прыемных прапаноў пакупнікам

Чакаецца і глабальнае зніжэнне цэн на пэўныя тавары ў маштабах усёй вобласці - 28 снежня ў рэгіёне “Адзіны дзень скідак”.