Пераможцы конкурсу "Пазнай Беларусь"

16 декабря 2017

Сотні фотаздымкаў з хештэгам #познайбеларусь2017#

Сям’я з Віцебскай вобласці стала пераможцам рэспубліканскага турыстычнага конкурсу ў намінацыі “Я пазнаю Беларусь”. Мая калега Марына Раманоўская пераканалася - дзеля перамогі ўдзельнікам прыйшлося прыкласці максімум намаганняў.

Падарожнічаць па розных гарадах Беларусі, расказваюць Юлія і Уладзімір Сапрыкавы, іх сям’я можа хоць кожны дзень. Праўда, ваяж віртуальны. На фота славутасці з усіх абласцей краіны. І на кожным здымку - гісторыі рэальных падарожжаў, якія сям’я ажыццявіла падчас удзелу ў конкурсе.

Геаграфічны цэнтр Еўропы ў Полацку, Траецкі касцёл у Росіцы, Нацыянальная бібліятэка ў Мінску. На працягу апошніх месяцаў пытанне, як правесці выхадныя, у сям’і не ўзнікала. Фотаздымкаў і малюнкаў сабралі на цэлую выставу. Але галоўнае, расказваюць падарожнікі, кожны аб’ект змаглі дасканала вывучыць.

Дарэчы, хобі ў сям’і шмат. Сямігадовая Аня, напрыклад, захапляецца шахматамі. І з лёгкасцю можа абыграць нават дарослага саперніка. Дзяцей і дарослых аб’ядноўваюць музыка, танцы. А з нядаўняга часу і любоў да падарожжаў. Дарэчы, гэта першы маштабны ваяж для ўсёй сям’і. Але, здаецца, не апошні.

Чакаць лета, каб добра правесці выхадныя, упэўнены Сапрыкавы, не абавязкова. Таму хутка іх архіў папоўніцца зімовымі здымкамі і малюнкамі. Ідэю падарожнічаць крэатыўна падтрымалі і самыя маленькія. 



Зараз чытаюць