Пленэр драўлянай скульптуры адбыўся ў вёсцы Ляскавічы Гомельскай вобласці

17 августа 2019

Пленэр драўлянай скульптуры «Ажыўшая даўніна» адбыўся ў вёсцы Ляскавічы Гомельскай вобласці. Ён сабраў 10 майстроў з усёй вобласці. Сёлета ім трэба было ўвасобіць у дрэве герояў твораў Якуба Коласа - стварыць дзве скульптуры. Ад эскіза да ўвасаблення - 10 дзён. У стварэнні драўляных шэдэўраў выкарыстоўвалі стамескі, нажы і нават сякеры з бензапілой. Вынікам конкурсу сталі 20 скульптур. Самыя высокія ў вышыню дасягалі некалькіх метраў. Заахвочванні атрымалі ўсе ўдзельнікі. Таксама журы выбрала тройку пераможцаў. 

Пленэр "Ажыўшая даўніна" праводзяць раз на два гады. Цяперашні - шосты па ліку. Скульптуры, створаныя падчас пленэра-2019 стануць упрыгажэннем вуліц Петрыкава.