Плантацыі клубніц у Шчучынскім раёне

3 февраля 2018

Ягада, якая забяспечыла больш за сотню працоўных месцаў і экспарт за мяжу. Плантацыі клубніц у Шчучынскім раёне з некалькіх градак ператварылася ў сумеснае беларуска-галандскае прадпрыемства. Як сучасныя тэхналогіі і правільны маркетынг здзейснілі аграрную мару і чаму позірк бізнеса ўсё больш у бок раёнаў - эканамічныя падрабязнасці ў Дзмітрыя Смірнова.

Першыя клубнічныя і сунічныя гектары пасадзілі тут, непадалёк ад Шчучына, амаль 20 гадоў таму. Пачыналася гэтае ягаднае прадпрыемства з расады, але апошнія некалькі гадоў значна пашырылася. Цяпер беларускія клубніцы адпраўляюцца да стала ў тым ліку і за мяжу, а Шчучынскі раён мае поўнае права звацца клубнічнай сталіцай.

На гэтым ягадным прадпрыемстве – дарэчы, усё гэта сумесная беларуска-галандская фірма - стала працуюць каля 100 чалавек. Сёлета фірма разлічвае пашырыць клубнічныя плошчы. Адпаведна павялічыцца і колькасць вакансій.

Між тым эксперты адзначаюць сучасную рэгіянальную тэндэнцыю на пашырэнне бізнес-ініцыятывы менавіта ў раёнах.

Такі клубнічны бізнес-праект не адзіны інвестыцыйны поспех у рэгіёне. Эканамісты ўвогуле кажуць пра новы напрамак: прадпрымальнікі звяртаюць ўсё большую ўвагу не на мегаполісы, а на раённыя цэнтры.

Зараз лідарамі ў рэалізацыі эканамічных праектаў у Гродзенскай вобласці з'яўляюцца Смаргонскі, Лідскі і Шчучынскі раёны. Апошні час цікавасць у інвестараў выклікае і Свіслацкі раён. Гэта перш за ўсё звязана з пэўнымі транзітнымі перавагамі. Усё гэта сур’ёзна падштурхнула і мясцовае насельніцтва. Большая колькасць людзей адкрывае ўласны бізнес.

Як прагназуюць эксперты, ужо сёлета да гектараў беларуска-галандскіх клубнічных палёў могуць далучыцца мэблевыя вырабы з аўстрыйскім адценнем, а таксама шэраг прадпрыемстваў з польскім, нямецкім і кітайскім акцэнтам. Што важна – з фактычнай прапіскай менавіта ў раённых цэнтрах. 



Зараз чытаюць