Першы ў Беларусі студэнцкі IT-атрад стварылі ў Віцебску

14 мая 2016

У камандзе сем прадстаўнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў горада. Ідэя стварэння атрада стала адказам на пытанне, дзе знайсці кваліфікаваных студэнтаў-айцішнікаў. Яны ўжо пачалі афіцыйна працаваць.

Зараз у Віцебскай вобласці працуюць каля 10-ці атрадаў. У асноўным медыцынскія. У трэцім працоўным семестры праз Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ў самым паўночным рэгіёне будуць працаўладкаваныя каля 10 тысяч хлопцаў і дзяўчат.