Першы ўраджай агуркоў і зеляніны сабралі ў энергазберагальных цяпліцах

9 декабря 2017

Першы ўраджай агуркоў і зеляніны сабралі ў энергазберагальных цяпліцах у Аршанскім раёне. Аазіс тут з’явіўся зусім нядаўна. Усе рэжымы: падсвятленне, паліванне, тэмпература - у сучасных зімовых цяпліцах цалкам аўтаматызаваныя. Дзевяноста працэнтаў прадукцыі паступае на беларускія прылаўкі, даспадобы вітамінны ўраджай прыйшоўся і расійскаму пакупніку. Увесну, калі сезон агуркоў завершыцца, на чатырох гектарах высадзяць таматы.

У перспектыве на агракамбінаце плануюць рэалізаваць яшчэ адзін маштабны інвестыцыйны праект - усталяваць сучасную лінію замарозкі. Прыбытак плануюць атрымліваць ад замарожаных ягад і міксаў агародніны.