Першы тунэль трэцяй лініі мінскага метро злучыў будучыя станцыі – "Вакзальную" і "Юбілейную"

17 июня 2017

Паўтара кіламетра пабудаваны амаль за год. Цяпер неабходна перавезці вялікі тунэлепраходчы комплекс на другі ўчастак. Велізарную машыну - каля ста метраў у даўжыню - будуць разбіраць, перавозіць і зноў збіраць на новым месцы.

Завяршыць будаўніцтва тунэля плануецца за два гады. Такім чынам падземка дапоўніцца станцыямі "Кавальская слабада", "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча" і "Юбілейная". Першых пасажыраў яны прымуць у 2020 годзе.