Першы музей шлюбу адкрыўся ў Мінску

28 января 2017

А як адзначалі вяселле ў розныя эпохі? Адказ дасць першы музей шлюбу, які адкрыўся ў Мінску. Сярод экспанатаў - арэхавы футляр для тайнай перапіскі і лісты закаханых, святочныя сукенкі, хрустальныя запанкі. Тры сотні экспанатаў збіраліся 5 гадоў у самых розных краінах: на рынках і аўкцыёнах Расіі, Грузіі, Турцыі, Англіі. У калекцыі -пасведчанні аб шлюбе 19-20 стагоддзяў і нават тагачасныя фотаздымкі маладых.

Знаходзіцца музей ў сталічным ювелірным салоне, наведаць яго можна бясплатна, а таксама падзяліцца ўласнымі рарытэтамі вясельнага рытуала.