Першы беларускі электробус з правым рулём адправіўся ў Вялікабрытанію

21 сентября 2019

Экалагічна чысты від транспарту, які збіраюць на прадпрыемстве "Белкамунмаш", выкананы спецыяльна для брытанскага горада Нотынгем. Дарэчы, гэта пабрацім Мінска. Электробус на 87 месцаў спачатку пройдзе тэставую абкатку, пасля чаго адправіцца на адзін з рэгулярных маршрутаў Нотынгема. На адной зарадцы, якая займае 10 хвілін, машына зможа рухацца да 20 кіламетраў. Кабіна вадзіцеля прасторная, ёсць і брытанская фішка ў салоне - спецыяльная пляцоўка для хатніх гадаванцаў.

Цікавасць да беларускіх электробусаў расце. Напярэдадні ў Батумі падпісалі кантракт на пастаўку васьмі адзінак экатранспарту ў гэты грузінскі горад.