Першым жыхаром Гродзенскай вобласці, які нарадзіўся ў 2016-м, стаў хлопчык

9 января 2016

Уладзімір - так назвалі немаўля - з’явіўся на свет практычна ў першыя хвіліны новага года. Усяго ж ў святочную ноч у абласным цэнтры на 13 дзяцей стала больш.

У радзільныя дамы Гродна да шчаслівых матуль вырашыла адправіцца Вольга Капковіч. Самы лепшы падарунак у гэтыя святочныя дні - нараджэнне здаровага жаданага дзіцяці. Толькі ў Гродне ў першы дзень новага года з'явіліся на свет 13 немаўлят. Абсалютная большасць - хлопчыкі.

Навагодняя ноч для Лідзіі і яе мужа Рамана аказалася сапраўды цудоўнай. Менавіта іх сын стаў першым нованароджаным у Гродне ў 2016-м годзе. Рост - 54 сантыметры, вага - 3 кілаграмы 740 грамаў. Хлопчыка назвалі Уладзімірам.

Разам з Уладзімірам у першыя хвіліны новага года нарадзіліся яшчэ 12 дзетак. Абсалютная большасць - хлопчыкі. І гэта, кажуць урачы, для гродзенскіх радзільных дамоў ужо стала нормай. Дарэчы, 1 студзеня мінулага, 2015-га, года нарадзіліся таксама 13 немаўлят. Ды і ўвогуле гэта падзея ніяк не залежыць ад святочных дзён.

А гэтыя жанчыны ў святочныя дні змянілі свой цікавы стан на новы і вельмі паважаны статус - шматдзетных маці.

Віншаванні і падарункі са святам на гэты раз прымалі звыш паўсотні гродзенскіх сямей. Але, кажуць урачы, нарадзіцца менавіта ў першы дзень новага года - добрая прымета.