Першыя двухтысячнікі

28 июля 2018

А ў Мастоўскім раёне сямейны экіпаж адзін з першых у краіне намалаціў 2 тысячы тон збожжа. Пётр і Павел Масквянковы разам працуюць на ўборачнай ужо другі сезон. І летась бацька і сын былі ў лідарах па намалоце ў Гродзенскай вобласці. А цяпер рэкордную мяжу ў 2 тысячы тон пераадолелі ўсяго за два тыдні. Але спыняцца не збіраюцца. У планах тандэма - да канца жніва намалаціць больш за 3 тысячы тон. Масквянкоў-старэйшы за штурвалам камбайна ўжо больш як 10 гадоў. Раней ён працаваў у пары са старэйшым сынам. Зараз і малодшы Павел заняў месца побач з бацькам.

Разам з Масквянковымі свае 2 тысячы тон збожжа перавёз і вадзіцель гаспадаркі Іван Стасевіч. Сямейны экіпаж павіншавалі прадстаўнікі прафсаюзаў і кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства.