Першая ў Магілёве кантрольна-прапускная сістэма з’явілася ў 45-й школе

15 октября 2016

Бяспека плюс дысцыпліна. Першая ў Магілёве кантрольна-прапускная сістэма з’явілася ў 45-й школе. Частка вучняў ужо атрымала пластыкавыя карткі-пропускі. Як працуе сістэма і ці змяніўся ўклад жыцця школьнікаў, цікавілася Крысціна Каранкевіч.

На заняткі вучні не спазняюцца: каб не ствараць чаргу на ўваходзе, у школе ўсталявалі чатыры пункты электроннай прапускной сістэмы. Дзецям толькі трэба не спяшацца пры праходжанні турнікета, паміж клікамі павінны прайсці не менш як дзве секунды. Аналагічныя электронныя пропускі атрымалі настаўнікі і іншы персанал школы.

Пластыкавыя карткі - гэта своеасаблівае пасведчанне асобы. Адміністрацыі школы стала больш зручна сачыць за вучнямі. А іх тут 2 тысячы.

Вучні, якія яшчэ не атрымалі гэты ўніверсальны электронны дакумент ці забыліся картку дома, трапляюць у школу праз вахту. Сістэма пакуль працуе ў тэставым рэжыме, аднак дысцыпліна ўжо палепшылася.

Для зручнасці ствараецца інфармацыйная база электронных адрасоў бацькоў. Яшчэ адзін плюс прапускной сістэмы - навучанне дзяцей фінансавай пісьменнасці.

Пропуск у школу - гэта яшчэ і плацежная картка. Калі ва ўстанове набудуць тэрмінал, ёй можна будзе аплачваць харчаванне ў сталовай і платнае наведванне гурткоў ці басейна.

Электронная прапускная сістэма ў школах дзейнічае і ў іншых абласных цэнтрах. Яе галоўная мэта - абмежаваць знаходжанне ў школе пабочных асоб. Гэта ў першую чаргу бяспека дзяцей.