Перспектыўныя стасункі Віцебскай вобласці і кітайскай правінцыі Цзянсу

26 мая 2018

Віцебская вобласць і кітайская правінцыя Цзянсу падпісалі пратакол аб намерах наладжвання сяброўскіх адносін. У планах - развіццё гандлёва-эканамічных, інвестыцыйных, навукова-тэхнічных, прамысловых і турыстычных сувязяў. Цзянсу - буйны аграрны рэгіён. І найбольш перспектыўным можа стаць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, у прыватнасці, у льнаводстве - як вырошчванне сыравіны, так і выпуск гатовай прадукцыі.

Кітайская правінцыя Цзянсу багатая на прыродныя рэсурсы, важную ролю ў прамысловым развіцці рэгіёна займаюць металургія, сельская і лясная гаспадаркі.