Драгічын прымаў фестываль працаўнікоў вёскі ўжо другі раз. Гасцей сустрэлі абноўленыя ўстановы культуры і адукацыі, аховы здароўя і гандлю. А гарадскі парк ператварыўся ў сапраўдны цэнтр адпачынку. На канцэртных пляцоўках святочны настрой стваралі самадзейныя калектывы. Багацце асартыменту на дажыначным кірмашы дэманстравалі арганізацыі і прадпрыемствы вобласці. А ўдзельнікі рэгіянальнага этапа сямейнага конкурсу «Уладар сяла» знаёмілі са сваёй сям'ёй і захапленнямі. Кульмінацыяй «Дажынак» стала трыумфальнае шэсце герояў сёлетняга жніва. І сярод іх - не толькі камбайнеры.
У Брэсцкай вобласці валавы збор зерневых без кукурузы - 1 мільён 172 тысячы тон. Сярэдняя ўраджайнасць больш як 35 цэнтнераў з гектара.













