Пасажырскі транспарт новага пакалення

10 сентября 2016

На вуліцах сталіцы ўжо ў снежні пачнуць курсіраваць бескантактныя электробусы вытворчасці "Белкамунмаш". У салоне - кандыцыянер, інфармацыйная сістэма, відэаназіранне плюс падзарадка любога гаджэта. А сілкаванне саміх электробусаў адбываецца толькі на канцавых пунктах. Менавіта ў такога інавацыйнага транспарта вялікая перспектыва.

Распрацоўкай ужо зацікавіліся абласныя цэнтры краіны і расійскія гарады. Хутка сталічныя машынабудаўнікі прэзентуюць электробус і на выставе транспартнікаў у Берліне.