Памяць ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі "Звонам смутку" і ў Магілёве

25 июня 2016

На мемарыяльным комплексе "Буйніцкае поле" прайшла аднайменная маладзёжная патрыятычная акцыя. Прадстаўнікі ўлады і праваслаўнай царквы, актывісты грамадскіх арганізацый і ўдзельнікі патрыятычных клубаў. Моладзь прыйшла на акцыю з папяровымі караблікамі, якія пасля запусцілі на возеры слёзаў. На белым аркушы чырвоная зорка, імя, прозвішча і званне тых, хто не вярнуўся з вайны. “Звон смутку” пачаўся з мітынгу-рэквіема. У памяць пра загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай была аб'яўленая хвіліна маўчання.